Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эгіпце лідэр апазыцыі хоча балятавацца на прэзыдэнта


КАІР. У Эгіпце лідэр апазыцыі Айман Нур заявіў аб намеры балятавацца на пасаду прэзыдэнта. Нур – лідэр апазыцыйнай партыі “Аль-Гад” – днямі быў вызвалены з турмы. Калі яго кандыдатура будзе зарэгістраваная, то на маючых адбыцца ў верасьні выбарах Нур стане першым сапернікам цяперашняга кіраўніка дзяржавы Хосьні Мубарака, які кіруе краінай 24 гады і некалькі разоў абіраўся ў выніку безальтэрнатыўнага галасаваньня. 26 лютага Мубарак зьвярнуўся да парлямэнту з прапановай зьмяніць Канстытуцыю Эгіпту, каб дапусьціць магчымасьць альтэрнатыўных выбараў.
XS
SM
MD
LG