Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея хоча частковага сьпісаньня доўгу Парыскаму клюбу крэдытораў


МАСКВА. Расея мае намер дамагацца частковага сьпісаньня сваёй запазычанасьці Парыскаму клюбу крэдытораў, паведаміў у сераду памочнік прэзыдэнта Расеі Ігар Шувалаў. Паводле яго, цяперашняя фінансавая сытуацыя ў краіне дазваляе разьлічыцца з даўгамі, аднак зьдзелка з Парыскім клюбам неабходная з “ўнутрыпалітычных меркаваньняў”. У 90-ыя гады ў Расеі ўзьнікла вялікая запазычанасьць перад замежнымі крэдыторамі і міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі.У прыватнасьці, доўг Парыскаму клюбу крэдытораў складае каля 40 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG