Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прыведзены да прысягі новы парлямэнт Іраку


БАГДАД. У Багдадзе прыведзены да прысягі новы парлямэнт. 75 дэпутатаў Нацыянальнай асамблеі Іраку былі выбраныя 30 студзеня. Пакуль не вядома, калі адбудзецца наступная сэсія парлямэнту, на якой трэба будзе абраць старшыню, прэзыдэнта і двух віцэ-прэзыдэнтаў, якія потым прызначаць кіраўніка ўраду. Шыіцкім і курдзкім лідэрам, якія разам маюць у парлямэнце бальшыню галасоў, пакуль не ўдалося дамовіцца пра ключавыя пасады ў дзяржаве. Выступаючы перад дэпутатамі, прэзыдэнт Іраку Газі аль Явер сказаў: "Перад ўсімі іракцамі, і асабліва перад дэпутатамі асамблеі, паўсталі вялікія мэты. Гэта – стварэньне новай Канстытуцыі, якая б гарантавала правы, свабоду веры і свабоду выказваньня меркаваньняў. Канстытуцыя павінна гарантаваць роўнасьць усіх у дэмакратычным і сувэрэнным Іраку." Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш вітаў першае паседжаньне ірацкага парлямэнту. Нацыянальная Асамблея месьціцца ў раёне Багдаду, які найбольш ахоўваецца. Сёньня гэты раён быў абстраляны ракетамі. Сёньня ж недалёка ад гораду Баакуба два жаўнэры нацыянальнай гвардыі загінулі пры выбуху замінаванага аўтамабілю.
XS
SM
MD
LG