Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраільскія войскі пакідаюць Ерыхон


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія войскі сёньня пачалі пакідаць горад Ерыхон на Заходнім беразе Ярдану. Горад агледзеў сумесны ізраільска-палестынскі патруль. Затым пачаўся дэмантаж ізраільскіх блёк-пастоў. Ізраільскі і палестынскі генэралы сілаў бясьпекі абвясьцілі пра пераход Ерыхону пад кантроль палестынцаў. Дамоўленасьць аб усталяваньні палестынскага кантролю ў пяці гарадох на Заходнім берзе Ярдану была дасягнутая на ізраільска-палестынскім саміце ў лютым.
XS
SM
MD
LG