Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы аб далучэньні Харватыі да Эўразьвязу адкладзеныя


БРУСЭЛЬ. Міністры замежных справаў Эўразьвязу адклалі перамовы аб далучэньні Харватыі да Эўрапэйскага Зьвязу, якія павінны былі распачацца 17-га сакавіка. Галоўная прычына – недастаткова актыўнае супрацоўніцтва Харватыі зь Міжнародным трыбуналам у справе вайсковых злачынстваў у Гаазе. На паседжэньні ў Брусэлі міністры заявілі, што ўлады Харватыі не зрабілі патрэбных захадаў для затрыманьня і выдачы трыбуналу генэрала Антэ Гатавіну, якога абвінавачваюць у вайсковых злачынствах.
XS
SM
MD
LG