Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася справаздача пра сытуацыю з карупцыяй ў сьвеце


БЭРЛІН. Міжнародная антыкарупцыйная назіральная група апублікавала штогадовую справаздачу пра сытуацыю з карупцыяй ў сьвеце. У ёй адзначаецца, што аднаўленьне Іраку пагражае даць самы буйны карупцыйны скандал у гісторыі чалавецтва. Аўтары справаздачы скрытыкавалі Злучаныя Штаты за дрэнны кантроль за пастаўкамі ў Ірак, дзе карупцыя закранула практычна ўсе ўзроўні ўлады. У справаздачы канстатуецца, што самай карумпаванай галіной ва ўсясьветнай эканоміцы зьяўляецца будаўнічая галіна з абаротам у тры трыльёны даляраў. Асабліва нэгатыўна гэта адбіваецца на краінах, якія перажываюць пэрыяд аднаўленьня.
XS
SM
MD
LG