Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рыжэнкоў заваяваў срэбра ў спрынце


RFE/RL Як адзначаюць спартовыя камэнтатары, вялікім сюрпрызам чарговага этапу Кубку сьвету па біятлёне ў Ханты-Мансійску стаўся срэбны мэдаль беларуса Алега Рыжэнкова, які ён заваяваў у спрынце на 10 кілямэтраў.

На першым месцы – зорка нямецкага біятлёну Свэн Фішэр (26:53:3, чыстая стральба). А на другую прыступку п''едэсталу ўзьняўся беларускі біятляніст Алег Рыжэнкоў, які таксама не зрабіў ніводнага промаху і адстаў ад пераможцы да 21.9 сэкунды. На трэцім месцы – нарвэжэц Ганэвольд Гальвард (адставаньне 28.3 сэкунды). Ягоны суайчыньнік Б’ёрндален прамахнуўся двойчы, і прыйшоў на фініш толькі чацьвёртым.

Рустам Валілулін заняў 23-е месца, Аляксандар Сыман – 32-е, а Сяргей Новікаў – 50-е. Уладзімер Драчоў на старт ня выйшаў.

Іншыя матэрыялы ў разьдзеле Спорт
XS
SM
MD
LG