Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывістка АГП адстаяла права на распаўсюд незалежнай прэсы


Браніслава Станкевіч, Віцебск 17 студзеня намесьніца старшыні віцебскай абласной арганізацыі АГП Алена Залеская была затрыманая за распаўсюд газэты “Время” ў будынку міліцэйскага падразьдзяленьня “Ахова”. Разьбіральніцтва адміністрацыйнай камісіі па гэтым факце доўжылася амаль два месяцы.

Адміністрацыйная камісія Кастрычніцкага раёну Віцебску вярталася да разгляду справы Алены Залескай тройчы, і толькі сёньня прыняла канчатковае рашэньне, прызнаўшы, што распаўсюд законным чынам выдадзеных газэтаў ды ўлётак ня ёсьць правапарушэньнем.

Старшыня Міхаіл Дзядзінкін абвясьціў высновы камісіі, не зважаючы на незадавальненьне вынікамі гэтае справы супрацоўнікаў падразьдзяленьня “Ахова”, якія настойвалі, што паводзіны спадарыні Залескай, зафіксаваныя відэакамэрай, падлягаюць абавязковаму адміністрацыйнаму пакараньню.

Спадарыня Залеская пракамэнтавала рашэньне камісіі наступным чынам:

(Залеская: ) “Шчыра кажучы, я разумела, што ніякіх законных падставаў абвінаваціць мяне ў чым бы там ні было, няма. Але, ведаючы, што ў нашай дзяржаве пануе бяспраўе, я была гатова да ўсяго. І я была гатовая аспрэчваць пакараньне камісіі і ў судзе, і гэтак далей. Я бы гэтага так не пакінула”.

Алена Залеская лічыць, што рашэньне камісіі грунтавалася і на тым, што ў мінулым месяцы вядомаму праваабаронцу Валерыю Шчукіну ўдалося аспрэчыць адразу тры папярэджаньні адміністрацыйнай камісіі, вынесеных таксама за распаўсюд улётак ды газэт.

Днямі ў Першамайскім судзе падобнае папярэджаньне зьбіраецца аспрэчыць і сябар Партыі БНФ Уладзіслаў Токараў.
XS
SM
MD
LG