Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першая сэсія Нацыянальнай Асамблеі Іраку


БАГДАД. Сёньня ў Багдадзе павінна адбыцца першая сэсія Нацыянальнай Асамблеі, абранай на выбарах 30 студзеня. Сэсія парлямэнту пачнецца нягледзячы на тое, што дэпутаты шыіты і курды пакуль ня здолелі дамовіцца аб складзе новага ўраду краіны. Напярэдадні прэм’ер-міністар Італіі Сільвіа Бэрлусконі аб’явіў, што ў верасьні пачнецца вывад трохтысячнага італьянскага кантынгенту з Іраку. Аднак, падкрэсьліў ён, тэрміны яго поўнага вываду залежаць ад таго, як хутка ірацкія ўлады будуць здольныя самастойна гарантаваць бясьпеку ў краіне. У той жа дзень на радзіму вярнуліся першыя 140 вайскоўцаў са складу 1, 5-тысячнага ўкраінскага кантынгенту ў Іраку.
XS
SM
MD
LG