Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Ізраіль вывядзе войскі з Ерыхона


ЕРУСАЛІМ. Сёньня Ізраіль плянуе вывесьці свае войскі з Ерыхона на Заходнім Беразе Ярдану і перадаць кантроль над горадам палестынскім сілам бясьпекі. Дамоўленасьць аб гэтым была дасягнутая ў часе сустрэчы ў лютым прэм’ер-міністра Ізраіля Арыэля Шарона з палестынскім лідэрам Махмудам Абасам. Ізраіль абяцаў вывесьці свае сілы таксама з чатырох іншых гарадоў Заходняга берагу. Ва аўторак Абас правёў у Каіры перамовы з кіраўнікамі 13 палестынскіх груповак аб афіцыйным замірэньні з Ізраілем. Групоўкі “Хамас” і “Ісламскі Джыгад” патрабуюць, каб Ізраіль склаў графік вываду войскаў з Паласы Газы і вызваленьня палестынцаў з ізраільскіх турмаў.
XS
SM
MD
LG