Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі абмяркуюць, ці будуць адкладзеныя перамовы аб далучэньні Харватыі да Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ. Перамовы аб далучэньні Харватыі да Эўразьвязу, якія павінны распачацца заўтра, могуць быць адкладзеныя з прычыны недастатковага супрацоўніцтва Харватыі з трыбуналам у пошуку ваенных злачынцаў. Сёньня ў Брусэлі міністры замежных справаў Эўразьвязу, як чакаецца, разгледзяць, ці выканала Харватыя стартавыя ўмовы для перамоваў. Галоўны пракурор Гааскага трыбуналу ААН Карла Дэль Понтэ ва аўторак заявіла Эўразьвязу, што Харватыя недастаткова супрацоўнічае з трыбуналам. Паводле Карлы Дэль Понтэ, харвацкія ўлады дапамагаюць хавацца ў Харватыі генэралу Антэ Гатавіну, якога трыбунал расшуквае за ваенныя злачынствы. Харвацкі прэм’ер-міністар Іво Санадэр спрабуе ў Брусэлі пераканаць прадстаўнікоў Эўразьвязу, што Харватыя ў поўнай ступені супрацоўнічала з трыбуналам, і перамовы павінны пачацца, як і было заплянавана.
XS
SM
MD
LG