Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Завершанае расьсьледаваньне забойства Рафіка Харыры


БЭЙРУТ. Сьледчая група ААН паведаміла аб завяршэньні расьсьледаваньня забойства былога прэм’ер-міністра Лібану Рафіка Харыры. Чакаецца, што сьледчая група, у складзе якой экспэрты з Ірляндыі, Эгіпту, Марока і Швэйцарыі, прадставіць вынікі расьсьледаваньня Генэральнаму сакратару ААН Кофі Анану ў Нью-Ёрку. Канчатковае заключэньне будзе перададзенае Радзе Бясьпекі ААН на наступным тыдні. Лібанская апазыцыя ўскладае адказнасьць за забойства Харыры на Сырыю і прасырыйскае кіраўніцтва Лібану. Ва аўторак агенты сырыйскіх спэцслужбаў пакінулі Бэйрут у рамках пляну вываду сырыйскіх войскаў і спэцслужбаў з Лібану. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў лібанскую групоўку “Хэзбалах” скласьці зброю і не дэстабілізаваць абстаноўку ў Лібане
XS
SM
MD
LG