Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ Расеі заплаціла 10 мільёнаў даляраў за інфармацыю пра Масхадава


МАСКВА. Фэдэральная Служба Бясьпекі Расеі заплаціла 10 мільёнаў даляраў за інфармацыю, якая дапамагла забіць лідэра чачэнскіх сэпаратыстаў Аслана Масхадава. Масхадаў быў забіты на мінулым тыдні ў выніку спэцапэрацыі на поўначы Чачэніі. Пра грашовую ўзнагароду за выяўленьне месца знаходжаньня Масхадава ФСБ абвясьціла ў верасьні. Прадстаўнік спэцслужбаў заявіў, што ФСБ дапаможа асобам, якія дапамаглі знайсьці Масхадава, выехаць у іншы рэгіён Расеі або ў нейкую мусульманскую краіну.
XS
SM
MD
LG