Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джордж Буш заклікаў "Хэзбалах" скласьці зброю


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў лібанскую групоўку “Хэзбалах” скласьці зброю і не дэстабілізаваць абстаноўку ў Лібане. На думку Буша, толькі ў гэтым выпадку “Хэзбалах” можа разьлічваць на тое, што Вашынгтон надалей ня будзе лічыць яе тэрарыстычнай арганізацыяй. У той жа час, паводле Буша, нельга выключаць удзелу “Хэзбалах” у мірным палітычным працэсе ў Лібане. Групоўка “Хэзбалах”, якая выступае з прасырыйскіх і праіранскіх пазыцыяў, мае прадстаўнікоў у лібанскім парлямэнце.
XS
SM
MD
LG