Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскія прадпрымальнікі спыняюць страйк


Сяргей Астраўцоў, Горадня Гарадзенскія прадпрымальнікі вырашылі спыніць страйк, які працягваўся два тыдні. Некалькі дзён запар яны зьбіраліся ў цэнтры Горадні, каб улады зьвярнулі увагу на іхнія праблемы. Двойчы міліцыянты разганялі прадпрымальнікаў, амонаўцы затрымалі восем чалавек, якіх аштрафаваў адміністрацыйны суд — кожнага на 480 тысяч рублёў.

За сакавіцкія акцыі трох чалавек пакаралі арыштам. За кратамі да сёньняшняга дня знаходзіцца прадпрымальнік і праваабаронца Мікола Лемяноўскі, якога пасадзілі на 15 сутак.

Яшчэ ў мінулыя выхадныя пачалі зьяўляцца гандляры на адным з трох буйных рынкаў гораду — “Паўднёвым”. На Цэнтральным рынку сёньня была чарга ахвотных заплаціць за арэнду месца, з заўтрашняга дня яны зьбіраюцца выходзіць на працу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG