Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Харватыя недастаткова супрацоўнічае з Гааскім трыбуналам


ГААГА. Галоўны пракурор Гааскага трыбуналу ААН Карла Дэль Понтэ сёньня заявіла Эўразьвязу, што Харватыя недастаткова супрацоўнічае з трыбуналам у пошуку ваенных злачынцаў. Гэтая заява можа азначаць, што перамовы аб далучэньні Харватыі да Эўразьвязу, якія меліся распачацца на гэтым тыдні, могуць быць адкладзеныя. Паводле Карлы Дэль Понтэ, харвацкія ўлады дапамагаюць хавацца ў Харватыі генэралу Антэ Гатавіну, якога трыбунал расшуквае за ваенныя злачынствы. Харвацкі ўрад неаднаразова заяўляў, што Гатавіны ў Харватыі няма і што для яго арышту робіцца ўсё магчымае.
XS
SM
MD
LG