Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 30-ці маладых актывістаў правялі акцыю ў цэнтры Менску


Алесь Дашчынскі, Менск У Менску на Кастрычніцкай плошчы сябры моладзевай арганізацыі “Зубр” правялі акцыю “Свабоду палітвязьням!” Каля 30-ці ўдзельнікаў акцыі, пераважна моладзь, утварылі ланцуг уздоўж плошчы. Яны трымалі партрэты Міхаіла Марыніча і такім чынам патрабавалі вызваленьня ўсіх палітзьняволеных.

Асаблівую занепакоенасьць сябраў моладзевага руху “Зубр” выклікае лёс Міхаіла Марыніча. “Ягоны стан здароўя патрабуе неадкладнай шпіталізацыі і паўнавартаснага мэдычнага абсьледаваньня”, – цьвердзяць дэманстранты.

За акцыяй сачылі міліцыянты, але ніякіх папярэджаньняў яе арганізатарам, як гэта звычайна бывае, не давалі. Праз пэўны час акцыя спакойна завяршылася. Моладзь плянуе штодня прыходзіць на Кастрычніцкую плошчу ў Менску а 18-й гадзіне, для таго каб прадэманстраваць сваю салідарнасьць зь беларускімі палітзьняволенымі.

Нагадаем, што раней сёньня на Кастрычніцкім пляцу былі затрыманыя актывісты “Маладога фронту”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG