Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Афіцыйна ў Польшчы працуюць толькі каля тысячы беларусаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У той час, калі палякі масава выяжджаюць працаваць у краіны Эўразьвязу, дык жыхары краінаў усходніх-суседзяў Польчшы, у тым ліку і беларусы, ахвотна едуць на працу ў Польшчу – пра гэта гаворыцца ў найноўшай справаздачы польскага Інстытуту грамадзкіх справаў.

Паводле дадзеных Інстытуту грамадзкіх справаў, беларусы часьцей за ўсё займаюцца ў Польшчы будаўнічымі і сельскагаспадарчымі працамі – яны замяняюць спэцыялістаў-палякаў, якія паехалі працаваць на Захад.

Шэраг беларусаў працуюць таксама ў польскіх суднавэрфях, а беларусак – як хатнія гаспадыні.

Як сьведчаць лічбы афіцыйнай статыстыкі, напрыклад, у 2003 годзе ў Польшчы афіцыйна працавалі каля тысячы беларусаў. Аднак, паводле адмыслоўцаў, насамрэч беларускіх гастарбайтэраў у Польшчы ў дзясяткі разоў больш – яны папросту працуюць без адпаведных дазволаў.

Каб аформіць на працу беларуса ці ўкраінца ў адпаведнасьці з законам, патрэбна шмат часу і грошы, таму працадаўцы часьцей робяць гэта неафіцыйна.

Інстытут грамадзкіх справаў радзіць уладам зрабіць больш простымі правілы прыёму замежных грамадзянаў на працу ў тых галінах, дзе не хапае палякаў, бо гэта прынясе дадатковы даход у польскі бюджэт.
XS
SM
MD
LG