Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Працягваюцца спробы сфармаваць кааліцыйны ўрад Іраку


БАГДАД. Шыіцкія і курдзкія палітычныя лідэры, як чакаецца, сёньня працягнуць спробы сфармаваць кааліцыйны ўрад за дзень да першага паседжаньня новага парлямэнту ў Багдадзе. Алі аль-Дабах, сябра шыіцкага Аб’яднанага Ірацкага Альянсу кажа, што абодва бакі пагадзіліся з тым, што паседжаньне новага парлямэнту адбудзецца ў сераду, нават калі яны не дасягнуць згоды. Аб’яднаны ірацкі альянс і Саюз курдзкіх партый атрымалі большасьць месцаў у парлямэнце ў выніку выбараў 30 студзеня. Яны пагадзіліся на кааліцыю, каб мець магчымасьць двума трацінамі галасоў сфармаваць урад, аднак яшчэ не здолелі гэта зрабіць пасьля шасьці тыдняў перамоваў. У панядзелак у Іраку прынамсі васьмёра чалавек былі забітыя ў выніку перастрэлак і выбухаў.
XS
SM
MD
LG