Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль перадасьць пад кантроль палестынцаў Ерыхон


1.ЕРУСАЛІМ. Ізраіль у блізкім часе перадасьць пад кантроль палестынскіх службаў бясьпекі горад Ерыхон на Заходнім Беразе Ярдану. Пра гэта паведаміла радыё Ізраіля са спасылкай на крыніцы ў ізраільскіх спэцслужбах. Вывад ізраільскіх войскаў з Ерыхона павінен пачацца ў сераду. А яшчэ праз некалькі дзён ізраільскія вайскоўцы пакінуць палестынскія гарады Тулькарм і Калькілію. Дамова аб перадачы пяці гарадоў на Заходнім Беразе Ярдану пад кантроль палестынскіх службаў бясьпекі была дасягнутая ў лютым на ізраільска-палестынскім саміце ў Эгіпце.
XS
SM
MD
LG