Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У другім туры выбараў у Кіргізстане перамаглі прыхільнікі Акаева


БІШКЕК. Другі тур парлямэнцкай выбараў у Кіргізстане завяршыўся перамогай прыхільнікаў прэзыдэнта Аскара Акаева, якія атрымалі пераважную большасьць у парлямэнце. Паводле папярэдніх вынікаў галасаваньня, кандыдаты ад апазыцыі атрымалі толькі 5 дэпутацкіх мандатаў. Назіральнікі ад Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе адзначылі істотныя хібы ў часе галасаваньня. Аднак старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Кіргізстану і назіральнікі ад Садружнасьці незалежных дзяржаваў назвалі выбары пасьпяховымі. Лідэры апазыцыі кажуць пра мноства парушэньняў падчас выбарчай кампаніі, яны арганізавалі шэраг акцыяў пратэсту па ўсёй краіне пасьля першага туру выбараў 27 лютага.
XS
SM
MD
LG