Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цана ўступленьня Харватыі ў ЭЗ – выдача генэрала Гатовіны


ЛЮКСЭМБУРГ: Прэм’ер-міністар Люксэмбургу – краіны, якая старшынюе цяпер у Эўразьвязе – папярэдзіў, што перамовы аб уступленьні Харватыі ў Эўразьвяз пачнуцца толькі ў тым выпадку, калі генэрал Антэ Гатовіна будзе перададзены Міжнароднаму трыбуналу ў Гаазе не пазьней за бліжэйшы чацьвер. Генэрал Гатовіна шукаецца трыбуналам з падазрэньня ў датычнасьці да забойства як найменей 150-ці этнічных сэрбаў на пачатку 90-х гадоў. Міністры замежных спраў краінаў Эўразьвязу павінны вырашыць, ці пачынаць з Харватыяй перамовы аб сяброўстве. Большасьць з 25-ці дзяржаваў – краінаў Зьвязу – выказваюцца супраць прадстаўленьня Харватыі зялёнага сьвятла. Харвацкія ўлады заявілі, што ня ведаюць, дзе знаходзіцца генэрал, і паведамілі сёньня пра замарожваньне ягонай маёмасьці.
XS
SM
MD
LG