Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генэральны сакратар ААН падтрымаў ідэю стварэньня палестынскай дзяржавы


РАМАЛА: Генэральны сакратар ААН Кофі Анан запэўніў палестынскага лідэра Махмуда Абаса, што міжнародная супольнасьць будзе спрыяць стварэньню палестынскай дзяржавы і дапамагаць ў ізраільска-палестынскім мірным працэсе. Пасьля сустрэчы з Абасам Анан адзначыў, што існуе шанец на ажыўленьне мірнага працэсу. Візыт Анана супаў з ізраільскай заявай аб ліквідацыі 24 габрэйскіх паселішчаў на заходнім беразе Ярдану. Учора Анан сустрэўся з ізраільскімі прадстаўнікамі. Гэта першы візыт генэральнага сакратара ААН на Блізкі Ўсход за апошнія 4 гады.
XS
SM
MD
LG