Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АБСЭ ацэньвае выбары ў Кыргызстане як недэмакратычныя


БІШКЕК. Арганізацыя Бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе заявіла, што парлямэнцкія выбары, якія адбыліся ў Кыргызстане, не адпавядаюць дэмакратычным нормам. АБСЭ згадвае, у прыватнасьці, перадузятасьць сродкаў масавай інфармацыі і подкуп выбаршчыкаў. Місія назіральнікаў з краінаў СНД ацаніла выбары як сумленныя і справядлівыя. Цэнтрвыбаркам Кыргызстану таксама паведаміў пра адсутнасьць сур’ёзных парушэньняў. Апазыцыя, аднак, абвінаваціла ўлады ў фальсыфікацыях. У некаторых вобласьцях праходзяць акцыі пратэсту.
XS
SM
MD
LG