Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасланец ААН сустрэўся з кіраўніцтвам Лібану


БЭЙРУТ. Адмысловы пасланец ААН Тэр’е Род-Ларсэн сустрэўся сёньня ў Бэйруце з прасырыйскім кіраўніцтвам Лібану. Учора Род-Ларсэн пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам у сырыйскім горадзе Халед заявіў, што Асад згодны на поўны вывад сырыйскіх войскаў зь Лібану. Ніякіх канкрэтных датаў не было абвешчана. Застаецца незразумелым, ці змогуць вынікі гэтых перамоваў супакоіць апазыцыю, якая заўтра ў Бэйруце ладзіць чарговую антысырыйскую дэманстрацыю. У панядзелак спаўняецца месяц ад дня забойства лібанскага экс-прэм’ера.
XS
SM
MD
LG