Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку перамовы пра фармаваньне кааліцыйнага ўраду завяршыліся безвынікова


БАГДАД. У Іраку перамовы паміж курдзкімі і шыіцкімі лідэрамі пра фармаваньне кааліцыйнага ўраду завяршыліся безвынікова – паведамілі высокія ірацкія прадстаўнікі. Курдзкім і шыіцкім партыям у новым ірацкім парлямэнце належаць дзьве траціны мандатаў, неабходных, каб зацьвердзіць урад. Першае паседжаньне новаабранага парлямэнту адбудзецца праз тры дні. Тым часам, у горадзе Масул невядомай асобай быў забіты амэрыканскі жаўнер. Сёньня ж стала вядома пра пагібель двох амэрыканскіх спэцыялістаў, якія працавалі паводле кантракту ў кансальтынгавай фірме, што займалася пытаньнямі бясьпекі. Яшчэ адзін іхны калега быў паранены.
XS
SM
MD
LG