Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль рыхтуецца да эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў з паласы Газа


ЕРУСАЛІМ. Урад Ізраілю вырашыў дэмантаваць 24 габрэйскія паселішчы, якія былі незаконна пабудаваныя на Заходнім беразе Ярдану пасьля сакавіка 2001 году. Таксама ўхваленае накіраваньне дадаткова 3 тысячаў вайскоўцаў у паласу Газа, каб дапамагчы эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў. Урад таксама ўхваліў прызначэньне начальнікам Генэральнага штабу ўзброеных сілаў краіны генэрала Дана Халуца. Ён будзе кантраляваць вывад войскаў з паласы Газа, што заплянаваны на гэты год.
XS
SM
MD
LG