Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эгіпце вызвалены з турмы лідэр апазыцыі


КАІР. У Эгіпце вызвалены пад заклад з турмы сябра парлямэнту і лідэр апазыцыі Айман Нур. Ён быў абвінавачаны ў падробцы дакумэнтаў і арыштаваны напрыканцы студзеня. Знаходзячыся ў вязьніцы, Нур выказаў намер балятавацца на прэзыдэнта краіны. Напрыканцы лютага прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак прапанаваў парлямэнту ўнесьці ў канстытуцыю краіны зьмены, якія дазволяць болей як аднаму кандыдату ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Мубарак знаходзіцца ва ўладзе ад 1981 году.
XS
SM
MD
LG