Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргізстан:акцыі пратэсту напярэдадні другога туру парлямэнцкіх выбараў


БІШКЕК. У Кіргізстане напярэдадні другога туру парлямэнцкіх выбараў, які мае адбыцца заўтра, працягваюцца масавыя пратэсты апазыцыі. У горадзе Джалал-Абад пратэстуюць каля 2 тысячаў чалавек, а ў горадзе Ош – каля 800 чалавек. Каля 200 чалавек пікетуюць будынак мясцовай адміністрацыі ў горадзе Такмок. З мінулай ночы ўдзельнікі пратэстаў заблякавалі аўтатрасу паміж Бішкекам і Такмокам. У другім туры выбараў абіраюць больш чым палову дэпутатаў у парлямэнт з кандыдатаў, якія не набралі пераважнай большасьці галасоў у першым туры.
XS
SM
MD
LG