Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя абяцае цалкам вывесьці войскі зь Лібану


ХАЛЕБ. СЫРЫЯ. Пасланец ААН Тэр’е Род-Ларсэн заявіў, што прэзыдэнт Сырыі Башар Асад паабяцаў цалкам вывесьці сырыйскія войскі і спэцслужбы зь Лібану. Пасьля перамоваў з Асадам у сырыйскім горадзе Халеб Род-Ларсэн паведаміў, што дэталі графіку вываду войскаў падасьць на пачатку наступнага тыдня генэральнаму сакратару ААН Кофі Анану. Тыдзень таму Асад абвясьціў пра перадысьлякацыю сырыйскіх войскаў у Лібане, але не назваў даты іх поўнага вываду, як да таго заклікае рэзалюцыя Рады Бясьпекі ААН. Сёньня раніцай вайсковая калёна з 62 аўтамабіляў з сырыйскімі жаўнерамі пакінула Лібан. Аднак, на поўначы краіны працягваюць дзейнічаць 9 прадстаўніцтваў сырыйскай выведкі.
XS
SM
MD
LG