Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран працягне ядзерныя распрацоўкі


ТЭГЕРАН. Іран будзе працягваць ядзерныя распрацоўкі, нягледзячы на прапановы ЗША і Эўразьвязу саступіць, -- заявіў прадстаўнік іранскага міністэрства замежных справаў Хамід Рэза Асефі. Учора ЗША заявілі, што калі Іран адмовіцца ад ядзернай праграмы, яны гатовыя забраць назад свае пярэчаньні супраць далучэньня Ірану да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі і дазволяць пастаўкі запасных частак для самалётаў іранскай грамадзянскай авіяцыі. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падкрэсьліў, што гэтая ініцыятыва закліканая падтрымаць дыпляматычныя намаганьні Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і Францыі, якія спрабуюць пераканаць Іран спыніць вытворчасьць узбагачанага урану, які можна выкарыстаць дзеля вырабу ядзернай бомбы.

(Буш:) “Я задаволены, што мы гаворым у адзін голас з нашымі сябрамі ў Эўропе. Я імкнуся і далей працаваць разам зь імі і прымусіць іранскі рэжым зразумець, што свабодны сьвет не пацерпіць наяўнасьці ў Ірану ядзернай зброі.”
XS
SM
MD
LG