Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі парлямэнт прыняў праект закону аб барацьбе з тэрарызмам


ЛЁНДАН: Брытанскі парлямэнт пасьля доўгіх і бурных дэбатаў прыняў праект закону аб барацьбе з тэрарызмам. Дакумэнт двойчы ўхваляла ніжняя палата парлямэнту і столькі ж адхіляла верхняя палата. Паводле меркаваньняў лордаў, законапраект абмяжоўвае грамадзянскія свабоды. Кампраміс быў дасягнуты пасьля таго, як прэм’ер міністар Тоні Блэр заявіў, што цягам году парлямэнт можа ўнесьці папраўкі ў спрэчны закон.
XS
SM
MD
LG