Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія страйкоўцы зноў выйшлі ў цэнтар


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў Сёньня, 11 сакавіка, магілёўскія дробныя гандляры, якія працягваюць страйк, зноў сабраліся на цэнтральнай плошчы гораду.

Паводле страшыні рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Юрыя Новікава, прыйшлі каля 300 прадпрымальнікаў, яны стаялі ля будынку Магілёўскага аблвыканкаму дзьве гадзіны.

Страйкоўцы скардзіліся, што на іх націскаюць улады. Падатковая інспэкцыя патрабуе тэрмінова заплаціць ПДВ, а кіраўніцтва рэчавых рынкаў пагражае прадаць месцы страйкоўцаў, калі яны не пачнуць гандляваць бліжэйшымі днямі. Таму шмат прадпрымальнікаў аднавілі працу.

Аднак, паводле прафсаюзных лідэраў дробных бізнэсоўцаў, трэцяя частка тых, хто аб''явіў страйк з 1 сакавіка, працягваюць акцыю пратэсту. Гэтыя людзі вырашылі зноў прыйсьці на плошчу Леніна ў панядзелак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG