Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прапануюць Ірану эканамічную дапамогу ўзамен на адмову ад ўзбагачэньня ўрану


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты гатовыя прапанаваць Ірану ўмераную эканамічную дапамогу ўзамен на адмову ад праграмы ўзбагачэньня ўрану. Сёньня пра гэта заявіла Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс. Яна сказала, што прэзыдэнт ЗША Джордж Буш вырашыў, што ЗША больш ня будуць выступаць супраць далучэньня Ірану да Усясьветнай гандлёвай арганізацыі, а таксама разгледзяць магчымасьць продажу запчастак для іранскай цывільнай авіяцыі. Кандаліза Райс сказала, што гэты крок у падтрымку дыпляматычных намаганьняў Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і Францыі пераканаць Іран спыніць узбагачэньне ўрану.
XS
SM
MD
LG