Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Горадні закрылі інтэрнэт-форум


RFE/RL Як паведамляе ByBanner, у Горадні закрылі інтэрнэт-форум forum.grodno.by, які разьмяшчаўся на вэбсайце гарадзенскага аддзяленьня “Белтэлеком” і карыстаўся папулярнасьцю сярод гарадзенскіх інтэрнэтчыкаў.

Сёньня старонкі форуму былі зьнішчаныя, і, як паведамляе ByBanner, сыстэмны адміністратар форуму Аляксей Радс быў звольнены.

Паведамляецца, што прычынай закрыцьця сталі палітычныя тэмы і крытыка прэзыдэнта Лукашэнкі, напярэдадні давыбараў па 52 выбарчай акрузе ў Горадні.

Старонка forum.grodno.by карысталася папулярнасьцю ў гарадзенцаў. Яе наведвалі больш за 2,000 унікальных наведнікаў штодня, і праглядалі каля 12,000 старонак кожны дзень.

Звольнены супрацоўнік “Белтэлеком” зьбіраецца аднавіць форум на іншым месцы, паведамляецца на http://kalian.host.sk/forum.html
XS
SM
MD
LG