Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз рэагуе на інцыдэнт з хваробай Марыніча ў турме


RFE/RL Крысьціна Галяк, прэсавая сакратарка Хаўера Саляны, ад імя Эўразьвязу пракамэнтавала сытуацыю вакол амбасадара Міхаіла Марыніча, які за кратамі перанёс інсульт і, праўдападобна, не атрымаў належнай мэдычнай дапамогі.

(Галяк: ) “Я б хацела выразіць ад імя Хаўера Саляны, ад імя Эўрапейскага Зьвязу нашую заклапочанасьць. Мы маем інфармацыю што да сур''ёзных праблемаў са здароўем асуджанага беларускага апазыцыйнага лідэра Міхаіла Марыніча. Мы ведаем, што ён у турме, мы атрымалі паведамленьне, што яму не аказалі спэцыяльнай мэдычнай дапамогі. Мы ведаем, што ягонай сям''і адмовілі наведаць яго. У гэтых абставінах мы б хацелі б заклікаць беларускія ўлады зрабіць так, каб Марыніч атрымаў неабходную мэдычную дапамогу. Мы б таксама хацелі, каб сям''і Марыніча дазволілі сустрэчу зь ім. Я б хацела паўтарыць – ад імя Эўразьвязу: мы перакананыя: судовы працэс над Міхаілам Марынічам палітычна матываваны, пабудаваны на судзе, які выклікае пытаньні”.

Гл. таксама • Сыны Міхаіла Марыніча: Нашага бацьку спрабавалі забіць
XS
SM
MD
LG