Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея супраць паскоранага вываду сваіх сілаў з Грузіі


МАСКВА: Расея адкінула грузінскую прапанову паскоранага вываду расейскіх сілаў з тэрыторыі Грузіі. Учора грузінскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю аб тым, што калі да 15 траўня ня будзе апрацаваны графік ліквідацыі расейскіх базаў ў Батумі і Ахалкалакі, расейцы павінны выйсьці з Грузіі да 1 студзеня 2006 году. Міністэрства абароны Расеі назвала рэзалюцыю контр-прадуктыўнай. Прадстаўнік міністэрства Аляксандар Якавенка сказаў, што вывад патрабуе яшчэ дадатковых перамоваў. У 1999 годзе Грузія заклікала Расею пакінуць усе 4 базы, аднак дагэтуль расейцы выйшлі толькі з дзьвюх. Учора прадстаўнік Расеі заявіў, што поўны вывад расейскіх вайскоўцаў з Грузіі будзе патрабаваць 3-4 гады, альбо і болей .
XS
SM
MD
LG