Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харашці расказаў у Вене пра свой візыт у Беларусь


Юры Дракахруст, Прага “Сытуацыя са свабодай слова ў Беларусі пагоршылася за апошнія пару гадоў, а 2004 год быў асабліва кепскім годам” – такую выснову агучыў сёньня на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі упаўнаважаны АБСЭ ў пытаньнях свабоды слова Міклаша Харашці. Ён распавёў пра вынікі сваіх назіраньняў і гутарак падчас ягонага візыту ў Беларусь у лютым сёлета.

Высновы, агучаныя спадаром Харашці на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі, гучалі вельмі крытычна.

(Харашці: ) “Паляпшэньне вельмі неабходнае, бо тое, што мы убачылі, уяўляе сабой вельмі змрочную карціну стану свабоды слова ў гэтай краіне.

Сытуацыя з мэдыямі пагоршылася ў Беларусі за апошнія пару гадоў і 2004 год быў асабліва кепскім годам”.

Спадар Харашці меўся прыехаць у Беларусь яшчэ летась, падчас выбараў і рэфэрэндуму, але тады яму было адмоўлена ў візе.

У лютым сёлета прадстаўнік АБСЭ сустракаўся як зь беларускімі чыноўнікамі – міністрамі замежных справаў Мартынавым і сувязі Ганчарэнкам, гэтак і з рэдактарамі незалежных і дзяржаўных газэтаў.

Сёньня спадар Харашці прыгадаў зьвесткі, якія сьведчаць пра ступень ціску на беларускія незалежныя мэдыі.

(Харашці: ) “У выніку супольнага ўзьдзеяньня жорсткага закону аб друку і адміністрацыйнага ціску колькасьць незалежных мэдыяў скарачаецца год ад году, у 2003 годзе іх было 50, у 2004 годзе засталося 18, паколькі яны былі вымушаныя спыніць працу пад ціскам суворых абставінаў”.

***

Ціск на незалежныя мэдыі быў прыгаданы і ў апублікаваным учора звароце ўплывовай праваабарончай арганізацыі “Human Right Watch” да камісіі ААН па правох чалавека. Праваабаронцы прыгадваць абмежаваньні свабоды слова ў Беларусі сярод іншых парушэньняў правоў чалавека – палітычна матываваных прысудаў Міхаілу Марынічу, Валеру Леванеўскаму, Аляксандру Васільеву, дыскрымінацыі і гвалту адносна апазыцыйных кандыдатаў падчас парлямэнцкіх выбараў, жорсткіх рэпрэсіяў супраць удзельнікаў мірных дэманстрацыяў пратэсту, нераскрытых справаў аб зьнікненьні вядомых апанэнтаў беларускіх уладаў.

“Human Right Watch” заклікае камісію ААН у правох чалавека працягнуць яшчэ на год мандат адмысловага дакладчыка камісіі па Беларусі, а таксама заклікаць беларускія ўлады спыніць юрыдычны перасьлед апазыцыянэраў, вызваліць палітвязьняў, правесьці сапраўднае дасьледаваньне выпадкаў зьнікненьня людзей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG