Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Велікабрыанія вызваляе замежнікаў затрыманых па абвінавачаньні ў тэрарызьме


ЛЁНДАН: Улады Велікабрытаніі пачалі вызваляць вязьняў пратрымліваных ў адпаведнасьці з законам аб супрацьдзееньні тэрарызму. Некалькі вязьняў пакінулі сёньня сталічную турму ўзмоцненага рэжыму Бэльмарш. Паводле міністэрства ўнутраных справаў, 8 чалавек маюць быць вызваленыя пад залог. Сярод іх ісламскі клірык Абу Катаба, які быў абвінавачаны ў духоўнай інспірацыі да атакаў супраць ЗША 11 верасьня 2001 году. Усе яны прабылі ў турмах каля трох гадоў без суду і сьледзтва на падставе адмысловага закону . Цяпер судзьдзі прызнаюць гэты закон-несапраўдным. Братанскія парлымэнтарі працягваюць дэбаты над тым, як замяніць гэты закон спецыянальнымі паўнамоцтвамі для прэм’ера Тоні Блэра.
XS
SM
MD
LG