Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гішпанія ўшанавала памяць ахвяраў леташніх тэрактаў


МАДРЫД: Гішпанія ўшанавала сёньня памяць 191-й ахвяры леташніх бомбавых атакаў на цягнікі ў сталіцы. У гадавіну тэрактаў ў Мадрыдзе, а таксама іншых гарадох і вёсках па ўсёй краіне, дакладна а поўдні спыніўся прыватны і публічны транспарт, а людзі на вуліцах ушанавалі памяць загіблых хвілінай маўчаньня . Раней, дакладна а гадзіне, калі год таму адбыліся выбухі, у 600 сталічных касьцёлах раззваніліся званы. Выступаючы сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Мадрыдзе генеральны сакратар ААН Кофі Анан адзначыў, што ўвесь сьвет салідарызецца з Гішпаніяй ў ёйнай жалобе. Адказнасьць за тэракты ўзялі на сябе ісламскія баевікі зьвязаныя з Аль-Кайдай, пераважна з Марока. Яны патлумачылі атакі помстай за тое, што Гішпанія накіравала свой кантынгент ў Афганістан. Генеральны сакратар Ісламскай Камісіі ў Гішпаніі Рыя Татары з прызнаньнем выказася аб ўзорнай пазыцыяй гішпанцаў, якія не атесамліваць усіх мусульманаў ў краіне з тэрарыстамі.
XS
SM
MD
LG