Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча зьменшыць свой кантынгент у Іраку


ВАРШАВА: Польшча мае намер да ліпеня сёлета вывесьці з Іраку частку свайго кантынгнету, які цяпер налічвае 1700 салдатаў. Газэта Жэчпасполіта цытуе словы міністра абароны Эжы Шмайдзінскага, які сказаў, што гэты крок выкліканы зьменай заданьняў польскіх вайскоўцаў ў Іраку. Пераход са стабілізацыйных функцыяў да абвучэньня іракцаў будзе патрабаваць меншай колькасьці польскіх вайскоўцаў. Польшча адпавядае за бясьпеку ў трох правінцыях на поўдзень аб Багдаду і камандуе міжнароднай брыгадай, у якой служаць 4 тысячы вайскоўцаў. Пасьля выбараў 30 студзеня Польшча ўжо зьменшыла свой кантынгент на 700 вайскоўцаў. У ліпені, адказнасьць за бясьпеку ў правінцыі Басіт возьмуць на сябе ірацкія сілы.
XS
SM
MD
LG