Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Акупацыя. Містэрыі” і іншыя беларускія фільмы можна паглядзець у Варшаве


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Варшаве пачынаецца першы Прагляд незалежных беларускіх фільмаў, у часе якога жыхары польскай сталіцы змогуць пазнаёміцца з сучасным беларускім кіно, а таксама... пакаштаваць беларускія стравы.

У часе прагляду, зарагнаізаванага студэнтамі катэдры Беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту і навуковым колам “Альбарутэніка”, да ўвагі гледачоў будуць прадстаўленыя каля 10 фільмаў, зьнятых беларускімі і польскімі рэжысэрамі.

Сярод іх вядомая ўжо мастацкая стужка “Акупацыя. Містэрыі” Андрэя Кудзіненкі, дакумэнтальныя фільмы “Апошні дыктатар Эўропы” і “Пагоня за праўдай” Юркі Каліны, а таксама фільмы, прысьвечаныя фэстывалю музыкі маладой Беларусі “Басовішча”ды праблемам памежжа.

Паводле арганізатараў, незалежнае беларускае кіно, якое у самой Беларусі існуе ў падпольлі, невядомае польскаму гледачу, але дзякуючы таму, што яно незалежнае ад афіцыйных, дзяржаўных кінастудыяў, гэтае кіно можна назваць “аўтэнтычным”, пазбаўленым палітычнай карэктнасьці, цэнзуры і аднабаковага адлюстраваньня рэчаіснасьці.

У часе прагляду гледачы змогуць сустрэцца са стваральнікамі незалежнага беларускага кіно, а ў дзень адкрыцьця нават пакаштаваць беларускія стравы.

На здымку: кадр зь фільму "Акупацыі. Містэрыі".
XS
SM
MD
LG