Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у Масуле: 47 загінулых і 90 параненых


МАСУЛ. У ірацкім горадзе Масул прынамсі 47 чалавек загінулі і 90 былі параненыя сёньня ў выніку выбуху, які ўчыніў тэрарыст-самагубца. Выбух адбыўся падчас пахавальнай цырымоніі ў двары шыіцкай

мячэці. У той жа дзень у Багдадзе былі забітыя начальнік паліцэйскага пастарунку і некалькі супрацоўнікаў. Дарадца ірацкага ўраду ў справе нацыянальнай бясьпекі Мувафак аль-Рубаі заявіў, што службы бясьпекі Іраку ў блізкім часе затрымаюць лідэра паўстанцаў Абу Мусаба аз-Заркаўі, якога лічаць адказным за многія тэракты і напады. Рубаі не падаў падрабязнасьцяў з меркаваньняў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG