Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Білу Клінтану пасьпяхова была зробленая апэрацыя


НЬЮ-ЁРК. Былому прэзыдэнту ЗША Білу Клінтану сёньня пасьпяхова была зробленая апэрацыя ў шпіталі ў Нью-Ёрку. Ускладненьняў падчас хірургічнага ўмяшаньня не ўзьнікла, экс-прэзыдэнт адчувае сябе нармальна, паведаміў прадстаўнік шпіталю. Чакаецца, што Клінтан будзе знаходзіцца ў шпіталі ад 3 да 10 дзён. Летась у верасьні былому прэзыдэнту ЗША была зробленая апэрацыя аортакаранарнага шунтаваньня, пасьля якога ў грудзях стала зьбірацца вадкасьць, якія ціснула на лёгкае.
XS
SM
MD
LG