Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа аб забойстве Чаркасавай магчыма будзе прыпыненая


Ул. інф. Крымінальная справа аб забойстве журналісткі Веранікі Чаркасавай можа быць прыпыненая. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня ўнутраных справаў Менску Анатоль Куляшоў.

Анатоль Куляшоў падкрэсьліў, што нават калі сьледчыя прымуць такое рашэньне з прычыны адсутнасьці канкрэтнага абвінавачанага, яно ўсё роўна застанецца на кантролі сталічнага аддзелу ўнутраных справаў.

Чаркасава была забітая 20 кастрычніка летась. Адным з галоўных падазраваных да апошняга часу быў яе 15-гадовы сын Антон Філімонаў. Зь лютага ён знаходзіўся ў Маскве ў бацькі, куды зьехаў пасьля таго, як яго спрабавалі накіраваць на прымусовую псыхіятрычную экспэртызу.

Гл. таксама • Маленькая перамога родных Веранікі Чаркасавай • “Рэпарцёры бязь межаў”: забойства Чаркасавай – палітычна матываванае
XS
SM
MD
LG