Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парлямэнт Грузіі патрабуе ліквідаваць расейскія вайсковыя базы


ТБІЛІСІ. Парлямэнт Грузіі адзінагалосна прыняў праект рэзалюцыі з патрабаваньнем –ліквідаваць расейскія вайсковыя базы ў Батумі і Ахалкалакі. У рэзалюцыі гаворыцца, што калі да 15 траўня не атрымаецца дамовіцца аб тэрмінах ліквідацыі базаў, Тбілісі запатрабуе згарнуць іх да 1 студзеня будучага году. У адваротным выпадку парлямэнт прапануе ўраду Грузіі прыпыніць выдачу візаў расейскім вайскоўцам і абмежаваць іх перасоўваньне па краіне. Міністэрства абароны Расеі прапаноўвае ліквідаваць базы за 3-4 гады, тады як раней настойвала на 11 гадах.
XS
SM
MD
LG