Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масул: у выніку выбуху у мячэці загінулі 26 чалавек


МАСУЛ. Прынамсі 26 чалавек загінулі сёньня ў ірацкім горадзе Масул, дзе адбыўся моцны выбух у шыіцкай мячэці. Падрабязнасьці пакуль невядомыя. Паводле некаторых зьвестак выбухнуў замінаваны аўтамабіль, у якім быў тэрарыст-самагубца. Сёньня ж у Багдадзе былі забітыя начальнікі двух паліцэйскіх пастарункаў і некалькі іх падначаленых.
XS
SM
MD
LG