Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кофі Анан заклікаў выконваць правы чалавека ў барацьбе з тэрарызмам


МАДРЫД. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан ізноў заклікаў выконваць правы чалавека ў барацьбе з тэрарызмам. Выступаючы сёньня ў Мадрыдзе на міжнародным форуме “Дэмакратыя, тэрарызм і бясьпека”, Анан падкрэсьліў, што адыход ад закону і прынцыпу павагі правоў чалавека немінуча прывядзе да паразы ў гэтай барацьбе. Паводле Генэральнага сакратара ААН у многіх краінах антытэрарыстычныя меры супярэчаць законам і праваабарончым нормам. У канфэрэнцыі, прымеркаванай да першай гадавіны тэрактаў у Мадрыдзе, бяруць удзел 20 дзейных і былых кіраўнікоў дзяржаваў і 200 экспэртаў.
XS
SM
MD
LG