А. Лукашэнка загадаў вэртыкалі правесьці адпаведную растлумачальную працу на ўсіх рынках краіны і паабяцаў на наступным тыдні ухваліць рашэньне, якое аблегчыла б працу індывідуальных прадпрымальнікаў.
Больш за тры гадзіны цягнулася дыскусія прыватных прадпрымальнікаў з Аляксандрам Лукашэнкам па праблеме ПДВ, часамі спрэчка была гарачай, аднак Аляксандр Лукашэнка не дазволіў схіліць сябе да рашэньня пра скасаваньне ПДВ, чаго дамагаюцца індывідуальныя прадпрымальнікі. Хаця ўрэшце ён прызнаў цяжкасьці іх працы:
(Лукашэнка: ) “Садзяцца ў аўтобус, пруцца ў гэтую Маскву з гэтымі сумкамі, сюды вязуць... Але я іх пераконваў, што падаткі трэба плаціць.”
Аляксандар Лукашэнка прызнаў, што ўрад запозьнена і неэфэктыўна правёў растлумачальную працу, што большасьць прадпрымальнікаў нічога ня ведалі пра новы падатак, і ўлады гэта не ўлічылі. Цяпер жа А. Лукашэнка прапанаваў ім пераходныя пэрыяд да 1 ліпеня для адаптацыі да новых умоваў.
У гэты пэрыяд прадпрымальнікаў нібыта ня будуць штрафаваць за няўплату ПДВ.
Пайшоў кіраўнік дзяржавы і на іншыя саступкі. Ён паабяцаў, што будзе перагледжаная шкала штрафаў, ўпарадкаваная арэндная плата, што будзе ўведзены заяўны прынцып на выплату новага падатку. Ня выключыў ён, што калі-небудзь гэты падатак будзе зьменшаны.
Гэтыя абяцаньні індывідуальныя прадпрымальнікі ўспрынялі стрымана.
(Спадарыня: ) “Пакуль ня будзе ніякіх санкцыяў, якія б прымусілі нас скласьці рукі і чакаць, пакуль нас закапаюць”.
(Спадар: ) “Спрэчка была бескарыснай, адзіная праблема была ў тэрмінах. Краіны Эўразьвязу да гэтага ішлі больш за 20 гадоў, а Беларусь гэта спрабуе ўвесьці за паўгода”.
(Спадарыня: ) “Перад фактам паставіў. ПДВ усё роўна прыйдзецца плаціць, усе плацяць – і мы будзем.”
(Спадарыня: ) “Прыйдзецца ўздымаць цэны. Усё роўна яго не скасуюць, а тое, што зьбіраюцца хаця б спрасьціць – гэта добра.”
Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што дзяржава гатовая дапамагчы прадпрымальнікам у стварэньні пэўнай інфраструктуры – аптовых базаў, зазначыў, што ім могуць нават прадставіць самалёт для паездак за таварамі ў Турэччыну.
***
Аляксандар Лукашэнка пад час гутаркі з індывідуальнымі прадпрымальнікамі на рынку “Максімус” таксама заявіў, што ягоны дыялёг зь імі не выкліканы іх мітынгамі пратэсту, бо, маўляў, на яго ціснуць беспэрспэктыўна.
Разам з гэтым А. Лукашэнка заклікаў бізнэсоўцаў не палітызаваць свае эканамічныя патрабаваньні, бо ў адваротным выпадку размова зь імі будзе весьціся “паводле палітычных законаў”.
Лукашэнка сказаў, што як палітык ён можа ахвяраваць 20-30 тысячаў галасоў прадпрымальнікаў, аднак заклікаў, каб іх не “асядлалі тыя, хто мае палітычныя амбіцыі”.
“Калі вы прымеце рашэньне пайсьці ў апазыцыю, то стварайце новую апазыцыю, цяперашняя – беспэрспэктыўная”, – заявіў Лукашэнка.