Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэры прадпрымальнікаў будуць раіцца сёньня ў Менску: што рабіць далей?


Міхал Стэльмак, Менск Сёньня ў Менску адбудзецца нарада рэгіянальных лідэраў грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва”, якія абмяркуюць сытуацыю, зьвязаную з агульнанацыянальным страйкам прадстаўнікоў дробнага бізнэсу.

Гэтая акцыя пачалася 1 сакавіка. Яе мэта – пратэст супраць увядзеньня падатку на даданую вартасьць на тавары, што ўвозяцца бізнэсоўцамі з Расеі. Як засьведчылі першыя дзевяць дзён акцыі, у прадпрымальніцкім асяродзьдзі няма адзінства: адны бізнэсоўцы страйкуюць, іншыя – працуюць. Паводле зьвестак на ўчорашні дзень, у ліку рэгіёнаў, дзе акцыя працягвае быць масавай – Горадня, Пінск, Барысаў, Полацк, Наваполацк, Столін, Баранавічы, Лепель, Крупкі, Слуцк і іншыя. Што да ўладаў, то яны пакуль ня ідуць на саступкі бізнэсоўцам. Застаецца не рэалізаваным і абвешчаны 3 сакавіка намер Аляксандра Лукашэнкі наведаць некаторыя рынкі і гандлёвыя цэнтры, каб на месцы дэталёва разабрацца ў цяперашнім канфлікце.
XS
SM
MD
LG